Юбілей музычных гуртоў: у Рыме збяруцца ўдзельнікі з 90 краін
Марыя Валодзіна - Vatican News
Мерапрыемства аб’яднае розныя музычныя гурты і аркестры: ваенныя, аматарскія, школьныя і студэнцкія, спартыўныя і фальклорныя, а таксама прадстаўнікоў розных форм народнага мастацтва. Большасць музыкантаў складуць італьянцы, аднак значная частка ўдзельнікаў прыбудзе з ЗША, Мальты, Польшчы, Іспаніі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Бразіліі, Мексікі, Аўстраліі і Аргенціны.
У суботу, 10 мая 2025 года, музыканты здзейсняць пілігрымку да Святой Брамы Базілікі Святога Пятра. У другой палове дня, з 16.00 да 19.00 гурты выступяць на 31 плошчы ў цэнтры Рыма. Прагучаць музычныя творы ў выкананні больш за 100 калектываў з усяго свету. Падрабязней пра выступленні можна даведацца на афіцыйным сайце Юбілею і ў дадатку Iubilaeum25.
У нядзелю, 11 мая, у 10.00 на Плошчы Кавур адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі. Пасля Імшы працэсія пілігрымаў рушаць у бок Плошчы Святога Пятра пад музыку з уласнага рэпертуару.