Сабор Святога Пятра: новае асвятленне
Марыя Валодзіна - Vatican News
Рэстаўрацыйны праект рэалізоўвала “Фабрыка святога Пятра” пры падтрымцы пажарных службаў Італіі і Ватыкана. Створаны таксама новы план эвакуацыі, што немалаважна для базілікі, якая ў звычайны год прымае 12 мільёнаў наведвальнікаў, а ў Юбілей – удвая больш.
Як адзначыў кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэзбітэр Базілікі Святога Пятра, новае святло з’яўляецца жэстам удзячнасці за веру і любоў пілігрымаў і наведвальнікаў, якія прыходзяць у храм. Новая сістэма асвятлення будзе суправаджаюць вернікаў у іх пагружэнні ў гісторыю святыні. Святло стварае незвычайную атмасферу, вяртаючы наведвальнікам магчымасць убачыць прастору такой, якой яе бачылі першыя хрысціяне: з святлаценямі, якія адсылаюць да святла факелаў.
Акрамя некропаля, археалагічных залаў і гротаў, мадэрнізацыя асвятлення таксама здзейснена і на двух надмагільных помніках – Урбану VIII скульптара Джан Ларэнца Берніні і Паўлу III аўтарства Гульельма дэла Порта. У рэстаўрацыі выкарыстаны сучасныя тэхналогіі, у тым ліку святлодыёдныя лямпы, якія беражліва ставяцца да мікраклімату.
Праект стаў магчымым дзякуючы падтрымцы міжнародных дабрачынных арганізацый і кампаній, у тым ліку Рыцараў Калумба, "Zumtobel" і іншых, а таксама ахвяраванняў вернікаў і наведвальнікаў сабора.