Пошук

Ксёндз Дарыа Эдаарда Вігано Ксёндз Дарыа Эдаарда Вігано  (ANSA)

Прадстаўнік Папскай акадэміі пра візіт Папы да кінематаграфістаў

Віцэ-канцлер Папскай акадэміі навук, у інтэрв'ю для SIR распавёў пра значэнне візіту Францішка ў Чынэчыта і ролю кінематографа ў сучасным свеце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ксёндз Дарыа Эдаарда Вігано падкрэслівае гістарычнае значэнне візіту Папы на італьянскую кінастудыю, які адбудзецца 17 лютага 2025 года. Эксперт нагадвае, што гэта не першы выпадак узаемадзеяння паміж Касцёлам і кінематографам, згадваючы, што яшчэ Папа Леў XIII у канцы XIX стагоддзя благаславіў першых кінематаграфістаў.

Кіно – гэта акно ў свет і сродак усведамлення пакут іншых

"Кінематограф заўсёды быў важным інструментам для Касцёла", - адзначае Вігано, прыгадваючы візіт святога Яна Паўла II у Галівуд у 1987 годзе і сустрэчы Пія XII з вядомымі акцёрамі падчас Юбілею 1950 года.

Асаблівую ўвагу святар надае любові Папы Францішка да кіно. "Папа навучыўся дыхаць кінематографам дзякуючы сваім бацькам. Фільмы неарэалізму сфарміравалі яго светапогляд і навучылі глядзець на рэальнасць новымі вачыма", - падкрэслівае эксперт.

Кіно павінна стаць новай школай гуманізму

Віцэ-канцлер Папскай акадэміі навук лічыць, што ў эпоху лічбавых тэхналогій кінематограф можа стаць процівагай негатыўным тэндэнцыям: "Сёння, калі лічбавыя медыя могуць прывесці да залежнасці і ізаляцыі, кіно захоўвае здольнасць яднаць людзей і будаваць сапраўдную супольнасць".

Ксёндз Вігано таксама падкрэслівае важнасць вяртання моладзі ў кіназалы: "Гэта наша адказнасць перад маладым пакаленнем – захаваць моцнае пачуццё супольнасці і салідарнасці як асноўны прынцып нашага жыцця ў грамадстве. Кіно павінна стаць платформай для разважанняў, якая дапаможа аднавіць сацыяльныя сувязі".
 

03 лютага 2025, 10:12