Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа ўзначаліць святкаванне Дня кансэкраванага жыцця

1 лютага 2025 года ў базіліцы святога Пятра ў Ватыкане Папа Францішак узначаліць нешпары з нагоды XXIX Сусветнага дня кансэкраванага жыцця, які штогод адзначаецца 2 лютага.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дыкастэрыя па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця паведаміла, што гэтае штогадовае святкаванне з'яўляецца нагодай для ўсяго Касцёла выказаць удзячнасць і радасць разам з кансэкраванымі асобамі, якія прысвяцілі сваё жыццё Богу, служачы Касцёлу і свету.

Сёлетняе святкаванне ўпісваецца ў шлях падрыхтоўкі да Юбілею кансэкраванага жыцця, які будзе святкавацца на сусветным узроўні ў кастрычніку.

"У сучасным свеце, поўным выклікаў і няпэўнасці, кансэкраваныя асобы з'яўляюцца жывым сведчаннем таго, што Божая міласэрнасць ахоплівае кожнага чалавека", - адзначае Дыкастэрыя, заахвочваючы ўсе мясцовыя Касцёлы далучыцца да святкавання гэтага дня праз малітву і ініцыятывы.

Сусветны дзень кансэкраванага жыцця быў устаноўлены святым Янам Паўлам II у 1997 годзе і традыцыйна адзначаецца ў свята Ахвяравання Пана, якое прыпадае на 2 лютага.
 

01 лютага 2025, 11:37