Пошук

"Пілігрымы надзеі": новы фармат экскурсій у Ватыканскіх музеях "Пілігрымы надзеі": новы фармат экскурсій у Ватыканскіх музеях 

Ватыканскія музеі: новыя экскурсіі "Пілігрымы надзеі"

Ватыканскія музеі падрыхтавалі спецыяльны фармат экскурсій для пілігрымаў, якія прыбываюць у Рым на Юбілей 2025 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Натхнёныя юбілейным дэвізам, Ватыканскія музеі прапануюць наведвальнікам новы фармат экскурсій: Пілігрымы надзеі. Экскурсіі распачнуцца 20 студзеня 2025 года і працягнуцца да канца Святога года. Іх мэта – дапамагчы пілігрымам адкрыць для сябе сведчанні, сімвалы і шматлікія знакі надзеі, адлюстраваныя ў шэдэўрах музейных калекцый.

"Нам бы хацелася прапанаваць сапраўдны духоўны досвед знаёмства з гісторыка-мастацкімі маршрутамі мастацтва, веры і прыгажосці. Як падкрэслівае Папа Францішак, важна зрабіць так, каб кожны з нашых гасцей мог знайсці ў музейных шэдэўрах не толькі эстэтычнае задавальненне, што ўласціва для музея, але і глыбокае яднанне душы, сэрца і духу,” – адзначыла дырэктар Барбара Ята.

Групавыя экскурсіі будуць праводзіцца гідамі на італьянскай, англійскай, іспанскай і французскай мовах. Яны прызначаны для шырокай аўдыторыі, уключаючы сем'і з дзецьмі ад 6 гадоў і людзей з парушэннямі слыху, зроку, маторных і кагнітыўных магчымасцяў. Для браніравання неабходна напісаць па электроннай пошце: accessibilita.musei@scv.va

Поўны кошт білета – 40 еўра, ільготны – 28 еўра. Білет уключае ўваход у музей, паслугі экскурсавода, аўдыёнавушнікі і папярэдняю аплату. Працягласць экскурсіі: прыблізна 2 гадзіны. Электронны адрас для даведак: education.musei@scv.va

09 студзеня 2025, 12:16