Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: Імша праз месяц пасля смерці Бэнэдыкта XVI

31 студзеня 2023 года раніцай, роўна праз месяц пасля смерці Бэнэдыкта XVI, арцыбіскуп Георг Генсвайн узначаліў Эўхарыстыю за памерлага ў гроце базылікі святога Пятра. Пра гэта паведаміў Фонд Ёзэфа Ратцынгера - Бэнэдыкта XVI.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Генсвайн згадаў у гаміліі Бенуа-Жазэфа Лабра. Гэты святы, з якім Папа-эмерыт падзяліў імя падчас хросту і чыё імя ён пазней прыняў як Пантыфік, памёр у Рыме 16 красавіка 1783 года (16 красавіка – гэта дата нараджэння Ёзафа Ратцынгера).

“Хоць нам не хапае яго фізічнай прысутнасці, Бэнэдыкт XVI сёння духоўна знамі”, - падкрэсліў іерарх, які да самай смерці быў яго асабістым сакратаром.

У святой Імшы прынялі ўдзел сёстры з асацыяцыі Memores Domini, якія суправаджалі Бэнэдыкта XVI падчас яго пантыфікату, а потым у кляштары Mater Ecclesiae, сястра Біргіт Вансінг, яго шматгадовы асабісты сакратар, і іншыя людзі, якія былі побач з Папам на працягу многіх гадоў. На заканчэнне Эўхарыстыі прайшла малітва ля магілы Бэнэдыкта XVI, які памёр 31 снежня 2022 года.
 

01 лютага 2023, 09:53