Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Пантыфік узначаліць абрад апошняга развітання з кардыналам Пэлам

У суботу, 14 студзеня 2023 года, у 11.30, на Алтары катэдры базылікі святога Пятра будзе цэлебравацца Імша ў інтэнцыі памерлага кардынала Джорджа Пэла, - паведаміла Служба папскіх літургічных цэлебрацый.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пахавальную літургію ўзначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў, разам з кардыналамі, арцыбіскупамі, біскупамі і святарамі.

На заканчэнне эўхарыстычнай цэлебрацыі Папа Францішак узначаліць абрад апошняга развітання з кардыналам Пэлам.

Арцыбіскуп-эмерыт Сіднэя і былы прэфект Сакратарыята па эканамічных пытаннях Святога Пасада памёр 10 студзеня 2023 года на 81-м годзе жыцця.
 

12 студзеня 2023, 11:07