Пошук

Намесніца Дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман Намесніца Дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман  

Высокая чыноўніца адміністрацыі Байндэна з візітам у Ватыкане

Намесніца Дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман сустрэлася 7 снежня 2022 года ў Ватыкане з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам П'етра Паралінам, - паведамілі ў Дзярждэпартаменце ЗША.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Шэрман падзякавала кардыналу Параліну за намаганні Святога Пасада па гарантаванні харчовай бяспекі і за апошнія заявы Папы ў падтрымку ўкраінскага народа.

Была абмеркавана агульная заклапочанасць, звязаная з адсутнасцю бяспекі і эпідэміі халеры на Гаіці, сітуацыяй з правамі чалавека ў Іране, бягучымі падзеямі ў Венесуэле, сітуацыяй у Ліване, адносінамі з КНР, а таксама працяглай вайной паміж Расіяй і Украінай.

Намесніца Дзяржсакратара і кіраўнік дыпламатыі Святога Пасада падкрэслілі моцнае двухбаковае партнёрства паміж ЗША і Апостальскай Сталіцай і іх агульнае імкненне да міру і бяспекі ва ўсім свеце.
 

08 снежня 2022, 11:53