Пошук

Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI 

Памёр Бэнэдыкт XVI. Інфармацыя пра развітанне і пахаванне

Святы Пасад распаўсюдзіў інфармацыю пра смерць Бэнэдыкта XVI.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

“З болем паведамляю, што Папа-эмерыт Бэнэдыкт XVI памёр сёння ў 9.34 у кляштары Mater Ecclesiae у Ватыкане”, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада.

Матэа Бруні таксама паінфармаваў, што пахаванне запланавана на чацвер 5 студзеня ў 9.30. Урачыстасці пройдуць на плошчы Святога Пятра. Плануецца, што іх узначаліць Францішак.

Вернікі змогуць развітацца з Бэнэдыктам XVI у панядзелак 2 студзеня 2023 года. У гэты дзень цела Папы-эмерыта будзе знаходзіцца ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.
 

31 снежня 2022, 10:54