Пошук

Батлейка з сюжэтам украінскай Азоўсталі Батлейка з сюжэтам украінскай Азоўсталі  

Арцыбіскуп Фізікела: кожная батлейка – плён веры і пачуццяў чалавека

На ватыканскай плошчы Святога Пятра працягваецца экспазіцыя батлеек з усяго свету. 120 прац, змешчаных сярод каланады, наведвальнікі змогуць паглядзець да 8 студзеня 2023 года.

Ян Глінскі

Сёлета ў цэнтры ўвагі батлейка з Украіны – рэпрадукцыя бамбасховішча металургічнага камбіната Азоўсталь з яслямі з Дзіцяткам Езусам.

Як нагадаў арцыбіскуп Рына Фізікела, префет Дыкастэрыі па евангелізацыі, фізічныя выявы грота Нараджэння Пана маюць шмат супольнага з абвяшчэннем Хрыста.

“Божае Нараджэнне і стаенка заўсёды прамаўляюць да чалавечых сэрцаў, – сцвердзіў іерарх. – Уваход бясплатны, бо, з нашага пункту бачання, мы маем справу з вялікай евангелізацыйнай справай. Як папа Францішак не перастае нагадваць, батлейка – гэта справа евангелізацыі. Гэта такая адсылка да прагнення лепшага пазнання нашай веры”.

Святы Францішак, распачынаючы ў 1223 годзе ў Грэча прыгожую традыцыю ўсталявання рэпрадукцыі Бэтлеемскай стайні, дапасаваў яе да кантэксту свайго часу і змясціў яе ў пячоры, каб цэлебраваць святую Ішму. “Традыцыя вяртаецца да паўтарэння важнасці, здольнасці прамаўляць да сэрцаў”, што заўсёды было характэрна для батлейкі. “Інакш кажучы, – працягваў іерарх, – існуе асаблівая прыцягальная моц, якая выклікае здзіўленне, захапленне, жаданне, у тым ліку таго, каб прысвяціць сваё жыццё служэнню іншым”.

“Не будзем забываць, што кожная стайня – гэта адлюстраванне веры і пачуццяў людзей. Але, я павінен прызнаць, у гэтым годзе стаенка, якая завяршае экспазіцыю (…), выявы салдат у разбураным горадзе, якія трымаюць дзяцей за руку і вядуць іх да грота Нараджэння, сапраўды ўражвае. Гэта дапамагае разважаць і пра насілле, якое бесперастанна працягваецца, і адначасова пра неабходнасць таго, каб усе мы пайшлі да гроту, дзе знаходзіцца Кароль Міру”, – сцвердзіў префект ватыканскай дыкастэрыі.

30 снежня 2022, 08:00