Пошук

Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот (трэці злева) падчас папскага візіту ў Бахрэйн Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот (трэці злева) падчас папскага візіту ў Бахрэйн 

Кардынал Гішот пра эфекты папскага падарожжа ў Бахрэйн

Як адзначыў прэфект Дыкастэрыі па міжрэлігійным дыялогу, ключавымі словамі, якія падсумоўваюць нядаўні візіт Папы ў Бахрэйн, з’яўляюцца: “дыялог, узаемная павага, братэрства і мір”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот лічыць візіт Францішка шматспадзеўным, паколькі ён адбыўся ў час, калі свет раздзіраюць войны, канфлікты, непрыязнасць і выключэнне.

Іспанскі іерарх высока ацэньвае важнасць экуменічнай сустрэчы з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем І. Прысутнасць духоўнага кіраўніка праваслаўя стала сімвалам аднаўлення сяброўства і супольнасці з Пантыфікам. Наш свет вельмі патрабуе дыялогу паміж рознымі хрысціянскімі групамі.

Гішот таксама падзяліўся сваім поглядам на перспектыву адносін з ісламам. “Дыялог, на маю думку, гэта экзістэнцыяльнае майстэрства, якім жывуць кожны дзень. Сустрэча з мусульманскай Радай старэйшын была для мяне вельмі цікавай, таму што з гэтай сустрэчы я даведаўся пра жаданне вельмі аўтарытэтнай, важнай установы (...) далей развіваць іслама-хрысціянскі дыялог, супрацоўнічаць у сумесных праектах на карысць міжнароднай супольнасці, ствараць платформы адзінства ў разнастайнасці, весці дыялог ad intra, экуменічны дыялог, дыялогу паміж рознымі складаючымі грамадства, асабліва ў мусульманскім свеце. Не трэба забывацца і пра пасланне Вялікага імама Аль-Азхара, які яшчэ раз паказаў сваю гатоўнасць і выступіў з вельмі адкрытым заклікам да збліжэння паміж шыітамі і сунітамі ў мусульманскім свеце”, - адзначыў кардынал Аюса Гішот.
 

10 лістапада 2022, 09:53