Пошук

Катакомбы святога Януарыя ў Неапалі Катакомбы святога Януарыя ў Неапалі 

Святы Пасад у пяты раз правядзе Дзень катакомбаў

Ужо ў пяты раз пройдзе Дзень катакомбаў. Сёлета – на тэму Калікст і вынаходніцтва катакомбаў. Ён будзе прымеркаваны да 1800-годдзя з дня смерці гэтага Пантыфіка.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведаміла Папская камісія па сакральнай археалогіі, галоўны арганізатар мерапрыемстваў, пілігрымам і турыстам прапануюць серыю маршрутаў праз месцы, звязаных з археалогіяй і мастацтвам. Галоўная мэта – праз прызму жыцця Папы Калікста “прасачыць крокі, якія прывялі да нараджэння і развіцця падземных могілак”.

Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні, з’яўленне катакомбаў было прадыктавана патрэбай першай хрысціянскай супольнасці ў прасторы, якая б гарантавала годнае пахаванне ўсім вернікам, нават самым бедным, згодна з пасланнем роўнасці і братэрства. Катакомбы “дакладна адлюстроўваюць хрысціянскую канцэпцыю смерці як часу, прыпыненага ў чаканні Уваскрасення”.

Непасрэдна ў сам Дзень, у суботу 15 кастрычніка 2022 года, мерапрыемствы будуць праходзіць выключна ў Рыме, у нядзелю ў ініцыятыву ўключацца іншыя катакомбы на тэрыторыі Італіі.

На адмысловым сайце giornatadellecatacombe.it можна пазнаёміцца з праграмай і забраніраваць бясплатнае наведванне.
 

04 кастрычніка 2022, 11:57