Пошук

Падчас ватыканскай канферэнцыі Падчас ватыканскай канферэнцыі 

Ватыкан: сірыйцам неабходна гарантаваць медыцынскую дапамогу

У Ватыкане праходзіла канферэнцыя ў рамках ініцыятывы Адкрытыя бальніцы. У межах праекта дапамогу атрымалі 50 тысяч сірыйцаў, якія з прычыны вайны былі пазбаўлены першай медыцынскай дапамогі.

Ян Глінскі - Vatican News

Праект рэалізуюць у Сірыі на працягу пяці гадоў. Яго падтрымліваюць дзве ватыканскія дыкастэрыі, Фонд AVSI і іншыя дабрачынцы, сярод якіх Венгрыя. Пра дапамогу хворым распавялі прадстаўнікі трох сірыйскіх медцэнтраў – з Дамаска, Алепа і Латакіі.

Як заўважыла сястра Алесандра Смерылі, сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, існуе патрэба працягваць праект Адкрытыя бальніцы. Яна нагадала, што, паводле апошніх даных, звыш 11 мільёнаў сірыйцаў пазбаўлены першай медыцынскай дапамогі і не маюць доступу да медыцынскіх устаноў. 40% з іх – гэта дзеці. З прычыны вайны і масавай эміграцыі добра адукаваных сірыйцаў, зачынілі больш за палову дзяржаўных бальніц і цэнтраў першай дапамогі. У тых, якія працягваюць дзейнічаць, працуе толькі 45% медперсаналу.

Прадстаўнік ведамства Святога Пасаду заклікала да далейшай падтрымкі праекта, падкрэсліваючы, што гаворка ідзе не толькі пра экстранную дапамогу хворым – ён стане важным крокам і ў пасляваеннай адбудове Сірыі.
 

03 верасня 2022, 11:48