Пошук

Уваход у будынак судовых устаноў Ватыкана Уваход у будынак судовых устаноў Ватыкана 

Папа прызначыў новага Прамотара справядлівасці

Францішак здзейсніў змены ў пракурорскай сістэме Ватыкана і ўвёў новую пасаду дапаможнага прамотара справядлівасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа прыняў адстаўку, прадстаўленую Джан П’ера Мілана, з пасады Прамотара справядлівасці Дзяржавы Ватыкан, і прызначыў на яго месца Алесандра Дзідзі, выкладчыка крымінальна-працэсуальнага права ва Універсітэце Калабрыі.

Пантыфік прызначыў і дапаможнага прамотара справядлівасці. Ім стаў Сэціміа Карміньяні Карыдзі, былы выкладчык кананічнага і касцёльнага права ў Рымскім універсітэце Tor Vergata і выкладчык ватыканскага права ў Школе ватыканскага права Універсітэта Lumsa.
 

24 верасня 2022, 10:38