Пошук

Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI 

Бэнэдыкт XVI пра актуальнасць спадчыны Яўхіма Фіёрскага

Бэнэдыкт XVI напісаў ліст, у якім падкрэсліў актуальнасць духоўнай спадчыны італьянскага містыка XII стагоддзя Яўхіма Фіёрскага.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Папа-эмерыт адзначыў важнасць нядаўна апублікаванага Міжнародным цэнтрам даследаванняў спадчыны гэтага цыстэрса, які жыў у XII стагоддзі, аналізу яго твораў.

У лісце на імя прафесара Джузэпэ Рыкарда Сукура, Бэнэдыкт XVI выказаў сваю ўдзячнасць за развіццё даследаванняў жыцця і спадчыны калабрыйскага абата, постаць якога заахвочвае да разважання над вечнымі каштоўнасцямі жыцця паводле евангельскіх парад. Ён нагадаў, што ў 1950-я гады падчас падрыхтоўкі сваёй працы па тэалогіі гісторыі святога Банавентуры карыстаўся даследаваннем XVI-га стагоддзя, апублікаваным у Венецыянскай рэспубліцы, каб даведацца пра вучэнне абата Фіёры і яго ўплыў на мысленне Банавентуры.

У сваёй працы Ратцынгер падкрэслівае, што Яўхім Фіёрскі стаў папярэднікам новага разумення гісторыі, якое сёння здаецца нам настолькі відавочна хрысціянскім, што цяжка ўявіць іншае. Гаворка ідзе пра запазычаную Банавэнтурам у Яўхіма канцэпцыю Хрыста не толькі як канца часу, але і цэнтра часу, і разуменне Аб’яўлення “не толькі як перадачы пэўных ісцін розуму, але і як гістарычнага дзеяння Бога, у якім праўда адкрываецца паступова”. Такі падыход знайшоў адлюстраванне ў саборных дакументах аб Божым Аб'яўленні.
 

08 верасня 2022, 11:05