Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал: інвалідная каляска не абмяжоўвае працу Францішка

Паводле кардынала Кэвіна Джозэфа Фарэла, інвалідная каляска не абмяжоўвае працу Францішка ў якасці кіраўніка Каталіцкага Касцёла.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У інтэрв’ю, апублікаваным аргентынскім выданнем La Nacion, прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця сказаў: “Каб быць Папам і кіраваць, трэба мець галаву, а не ногі”.

Іерарх спаслаўся на гісторыю Злучаных Штатаў, дзе, напрыклад, Франклін Рузвельт чатыры разы абіраўся на вышэйшую дзяржаўную пасаду, знаходзячыся ў інваліднай калясцы. 32-і амерыканскі прэзідэнт хварэў на поліяміэліт. Ён нагадаў, што Ян Павел II таксама выкарыстоўваў інвалідную каляску або аналагічны сродак перамяшчэння.

“Такім чынам, за чуткамі ў СМІ аб адстаўцы Францішка можа хавацца выяўленне жадання тых, каму ён не падабаецца”, - лічыць амерыканскі іерарх.

У апошнія тыдні Пантыфік з’яўляецца на публічных мерапрыемствах у інваліднай калясцы. Ён праходзіць тэрапію, звязаную з болем у калене, таму ўрачы рэкамендавалі свайму пацыенту адмовіцца ад нагрузак на ногі.
 

22 чэрвеня 2022, 10:38