Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан збірае сродкі для Украіны праз продаж срэбраных медалёў

Дзяржава Ватыкан 19 мая 2022 года распачала продаж срэбраных медалёў, даход з якіх будзе цалкам прызначаны на папскія дабрачынныя справы для ўкраінскага народа.

Ян Глінскі – Vatican News

Тэма медаля коштам у 50 еўра, выпушчанага манетным дваром Ватыкана, – мір ва Украіне. Медаль праектавалі дзве аўтаркі – Арыета Росі і Даніэла Лонга. Кожная спраектавала адзін з бакоў.

Арыета Росі прадставіла выяву маці з двума дзецьмі, якія ўцякаюць з адным чамаданам і плюшавай цацкай са знішчанага бамбардзіроўкамі горада. Маці “звяртаецца да нас, нагадваючы пра абавязак гасціннасці і салідарнасці”. Над гэтай выявай змешчана слова “мір”, напісанае кірыліцай і на лацініцы.

Лонга, у сваю чаргу, прадставіла галубку з аліўнай галінкай у дзюбе – сімвал міру, і герб папы Францішка. На гэтым баку медаля змешчаны таксама фрагмент малітвы Святога Айца за Украіну (на італьянскай мове), прамоўленай падчас агульнай аўдыенцыі 16 сакавіка 2022 г.: “Пане Езу, народжаны пад бомбамі ў Кіеве, які памёр на руках мамы ў бункеры ў Харкаве, пасланы на фронт у дваццаць гадоў, змілуйся над намі”.
 

20 мая 2022, 08:42