Пошук

Прэзідэнт Лівана Мішэль Аун падчас аўдыенцыі ў Францішка Прэзідэнт Лівана Мішэль Аун падчас аўдыенцыі ў Францішка 

Прэзідэнт Лівана ў Ватыкане

Францішак прыняў 21 сакавіка 2022 года Прэзідэнта Лівана Мішэля Ауна. Блізкаўсходні палітык таксама сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце была падкрэслена важнасць добрых дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Ліванам, 75-годдзе якіх прыпадае на гэты год. Абмяркоўваліся асноўныя сацыяльна-эканамічныя праблемы Лівана і становішча бежанцаў, якім патрабуецца дапамога міжнароднай супольнасці, будучыя парламенцкія выбары і неабходныя рэформы, якія маглі б спрыяць умацаванню мірнага суіснавання паміж рознымі рэлігіямі ўнутры краіны. Таксама згадваліся катастрафічныя наступствы выбуху ў порце Бейрута 4 жніўня 2020 года.

Кіраўніка ліванскай дзяржавы суправаджалі міністр замежных спраў Абдала Бу Хабіб і пасол Лівана пры Святым Пасадзе Фарыд эль-Хазэн.

Пасля прыбыцця ў Рым Мішэль Аун абвясціў аб сваім жаданні запрасіць Францішка наведаць Ліван.
 

22 сакавіка 2022, 09:53