Пошук

Пастар Анэ Бургардт, старшыня Сусветнай лютэранскай федэрацыі Пастар Анэ Бургардт, старшыня Сусветнай лютэранскай федэрацыі  

Ватыкан: размовы з кіраўніцтвам Сусветнай лютэранскай федэрацыі

1 лютага 2022 года ў Рыме прайшла штогадовая сустрэча кіраўніцтва Сусветнай лютэранскай федэрацыі і Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У паведамленні, апублікаваным ватыканскай дыкастэрыяй, адзначаецца, што на мерапрыемстве з лютэранскага боку прысутнічалі: старшыня Федэрацыі, эстонская пастар Анэ Бургардт, і намеснік генеральнага сакратара па экуменічных справах, пастар Дырк Ланге. Іх партнёрамі з боку Святога Пасаду былі старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох, яе сакратар, біскуп Браян Фарэл, і ксёндз Аўгусцінус Сандэр, адказны за дыялог з лютэранамі.

У прыватнасці, абмяркоўвалася падрыхтоўка да Асамблеі Сусветнай лютэранскай федэрацыі, якая адбудзецца ў Кракаве ў 2023 годзе, і іншыя праекты ў перспектыве 500-годдзя Аўгсбургскага веравызнання ў 2030 годзе.
 

05 лютага 2022, 11:13