Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новы пасол ЗША пры Апостальскай Сталіцы

Былы сенатар-дэмакрат Джо Донэлі будзе новым паслом ЗША пры Святым Пасадзе. Прэзідэнт Джо Байдэн прызначыў яго ў кастрычніку мінулага году, а 20 студзеня 2022 года рашэнне зацвердзіў Сенат.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

67-гадовы амерыканскі палітык і адвакат Джо Донэлі з 2013 па 2019 год быў сенатарам ад штата Індыяна. У 2018 годзе прайграў выбары рэспубліканцу Майку Браўну.

У маладосці вучыўся ў прэстыжным каталіцкім Універсітэце Нотр-Дам у Саўт-Бендзе, дзе пазней выкладаў, працуючы адначасова ў юрыдычнай кампаніі ў Вашынгтоне. З’яўляецца праціўнікам абортаў, - заўважае інфармацыйнае агенцтва KAI. Прэзідэнт Універсітэта Нотр-Дам, ксёндз Джон Джэнкінс, назваў Донэлі “чалавекам глыбокай каталіцкай веры і актыўнай дзейнасці ў публічнай сферы”.

15 студзеня 2022 года Францішак прыняў з развітальным візітам Калісту Гінгрыч, якая была паслом Злучаных Штатаў пры Апостальскай Сталіцы з 2017 года.
 

22 студзеня 2022, 13:16