Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Афрыканец стаў прадстаўніком Святога Пасаду ў ЮНЕСКА

Новым пастаянным прадстаўніком Святога Пасаду ў ЮНЕСКА ў Парыжы стаў кс. Эрык Савігуідзі. 50-гадовы святар паходзіць з Беніна і працуе ў папскай дыпламатычнай службе з 2005 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На працягу апошніх 19 гадоў гэту пасаду займаў кс. Франчэска Фола. Італьянец выйшаў на пенсію ў 75-гадовым узросце.

Да гэтага часу мансеньёр Савігуідзі працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Гаіці, Гане, Танзаніі і Гватэмале. Апошнія гады ён выконваў служэнне ў Дзяржаўным сакратарыяце.

Святы Пасад з'яўляецца пастаянным назіральнікам пры ААН як так званы недзяржаўны суб'ект міжнароднага права. Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый не ўтрымлівае палажэнняў адносна правоў і абавязкаў “пастаяннага назіральніка”. На практыцы розніца заключаецца, напрыклад, у тым, што Святы Пасад мае неабмежаванае права выступаць на Генеральных Асамблеях, але не можа галасаваць па кожным рашэнні.
 

01 снежня 2021, 12:16