Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад дапаможа будаваць Глабальны адукацыйны саюз

Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі падрыхтавала тры інструменты, якія павінны дапамагчы ў ажыццяўленні Глабальнага адукацыйнага саюза, да якога заклікаў Святы Айцец.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

5 кастрычніка 2021 г. у Ватыкане будуць абнародаваны Дапаможнік для выхаваўцаў, кніга Адукацыя паміж крызісам і надзеяй, падрыхтаваная Ватыканскім выдавецтвам, і факсімільнае выданне тэксту Дамовы аб Глабальным адукацыйным саюзе.

Дакументы на пяці мовах будуць размешчаны на афіцыйным сайце Глабальнага адукацыйнага саюза. Іх прэзентацыя адбудзецца ў рамках сустрэчы на тэму: “Рэлігіі і выхаванне: у кірунку Глабальнага адукацыйнага саюза”, у якой будуць браць удзел каля 20-ці прадстаўнікоў розных веравызнанняў.

Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі нагадала, што міжнародная сустрэча, падчас якой павінна было адбыцца падпісанне Дамовы аб Глабальным адукацыйным саюзе, планавалася на 14 мая 2020 г., але не змагла адбыцца па прычыне пандэміі каронавіруса. Тым не менш ініцыятыва стварэння шырокай кааліцыі на карысць пашырэння адукацыі знайшла водгук у розных часткай свету. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб падрыхтоўцы спецыяльных дакументаў, якія дапамогуць зрабіць працу ў гэтай сферы больш канкрэтнай. Яны і будуць прадстаўлены ў Ватыкане.

Святы Айцец даў старт Глабальнаму адукацыйнаму саюзу ў відэапасланні ад 15 кастрычніка 2021 г. Ён заклікаў прыкласці ўсе намаганні, каб дапамагчы моладзі стаць галоўнымі дзеючымі асобамі культуры дыялогу і цывілізацыі гармоніі, а таксама пераасэнсаваць адукацыйныя парадыгмы, дапамагаючы хрысціянам станавіцца жывой закваскай новага чалавецтва, уключаючыся ў дыялог з тымі, каго клапоціць агульнае дабро.
 

01 кастрычніка 2021, 11:48