Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пасол Ізраіля: наш дыялог са Святым Пасадам мае моцныя карані

Пасол Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы Орэн Давід, які завяршае свой пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў, выказаў надзею, што Ізраіль і Святы Пасад застануцца на шляху ўзаемаразумення і супрацоўніцтва.

Ян Глінскі - Vatican News

На думку дыпламата, самай важнай місіяй новага пасла будзе прадстаўленне Апостальскай Сталіцы цяжкасцяў, з якімі Ізраіль сутыкаецца сёння.

“Трэба абавязкова абвяшчаць словы папы Францішка, скіраваныя з нагоды 50-годдзя дэкларацыі Nostra Aetate аб адносінах Касцёла з нехрысціянскімі рэлігіямі да ўдзельнікаў Сусветнага яўрэйскага кангрэсу. Святы Айцец тады сказаў, што “напады на яўрэяў – гэта антысемітызм, як і адкрытая дэлегітымізацыя дзяржавы Ізраіль”, - адзначыў ізраільскі дыпламат.

Самым вялікім дасягненнем за час сваёй службы Орэн Давід лічыць паглыбленне дыялогу з каталіцкім светам на тэму антысемітызму і ўступленне Супольнасці св. Эгідзія ў Міжнародны альянс памяці аб Халакосце.

“На працягу апошніх пяці гадоў я меў магчымасць пазнаёміцца з мноствам прадстаўнікоў каталіцкага свету. У размовах я заўсёды сустракаў вялікую зацікаўленасць Ізраілем”, - заўважыў дыпламат.
 

02 кастрычніка 2021, 08:32