Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі дыпламат пра адносіны Святога Пасаду з балканскімі краінамі

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі прыняў удзел у адкрыцці выставы “Сербія і Ватыкан. 1878-1914 гг.”, арганізаванай Нацыянальным архівам Сербіі ў Папскім латэранскім універсітэце.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер пажадаў, каб “няспыннае вывучэнне міжнародных адносін натхняла новыя пакаленні на здзяйсненне ўкладу ў будаванне грамадства, якое будзе характарызавацца ўзаемным супрацоўніцтвам і пошукам агульнага дабра”.

Ватыканскі дыпламат звярнуў увагу на тое, што “часта далікатнае і складае пытанне адносін паміж Ватыканам і балканскімі краінамі”, ніколі не губляла важнасці ў палітычным кантэксце гэтага рэгіёна. Ён нагадаў, што ў перыяд на мяжы ХІХ і ХХ стст. быў пазначаны “складанымі міжнароднымі абставінамі”, у якіх “Белград і Ватыкан намагаліся палепшыць свае адносіны, вырашаючы разнастайныя праблемы, што ўзнікалі на падставе палітычных і рэлігійных адметнасцей”.

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі нагадаў пра Канкардат, заключаны ў 1914 г., які, “хоць і не атрымаў ажыццяўлення і не прынёс пажаданых вынікаў”, але значна паспрыяў устанаўленню дыпламатычных стасункаў паміж Апостальскай Сталіцай і тагачасным Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў і адкрыццю Апостальская нунцыятура ў Белградзе.
 

19 кастрычніка 2021, 12:27