Сястра Алесандра Смерылі. Ілюстрацыйнае фота Сястра Алесандра Смерылі. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: манахіня стала часовым сакратаром Дыкастэрыі

Папа прызначыў сакратаром ad interim Дыкастэрыі па служэнні інгрэгральнаму развіццю чалавека і Дэлегатам Камісіі на надзвычайнай сітуацыі, звязанай з COVID-19, сястру Алесандру Смерылі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Італьянская законніца, якая дагэтуль была падсакратаром Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, часова возьме на сябе абавязкі, якія да ліпеня 2021 г. выконваў мансеньёр Бруно-Мары Дзюфэ, а таксама абавязкі аргентынскага святара, кс. Аўгуста Дзампіні, якія вярнуліся да служэння ў сваіх дыяцэзіях.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Пантыфік распарадзіўся, каб кіраўніцтва ватыканскай Камісіяй па надзвычайнай сітуацыі, звязанай з COVID-19, здзяйснялі: кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, сястра Алесандра Смерылі, якая выконвае абавязкі сакратара гэтай структуры, а таксама а. Фабіа Б’яджа, падсакратар па справах мігрантаў і бежанцаў.
 

26 жніўня 2021, 13:06