Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад заклікае да эканамічнай дапамогі Лівану

Папа спадзяецца, што канферэнцыя па падтрымцы Лівана, арганізаваная Францыяй і ААН, дапаможа “краіне кедраў” не пагрузіцца ў яшчэ больш глыбокі крызіс, - заявіў кс. Міраслаў Вахоўскі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі скіраваў пасланне, у якім нагадаў, што Святы Пасад і дабрачынныя касцёльныя арганізацыі аказалі значную матэрыяльную падтрымку Лівану, а таксама ўдзельнічалі ў адбудове разбуранай сталіцы гэтай краіны, асабліва дамоў, школ і бальніц,

Ватыканскі дыпламат польскага паходжання таксама заўважыў, што Ліван – больш чым краіна. Гэта паўсюднае пасланне міру і братэрства, якое паступае з Блізкага Усходу. Таму вельмі важна захаваць гэту яго выключную місію. Кіраўнікі дзяржавы павінны, нарэшце, пачаць рашучую працу на карысць сапраўднага міру, а не толькі ўласных інтарэсаў.

“Давайце дапаможам Лівану выйсці з гэтага сур’ёзнага крызісу. Давайце дапаможам ліванцам не губляць надзею. Давайце дадзім ім магчымасць быць кавалямі свайго лёсу, магчымасць будаваць уласную будучыню на сваёй зямлі без непатрэбнага ўмяшальніцтва”, - сказаў кс. Вахоўскі.
 

05 жніўня 2021, 15:19