Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: інструкцыя аб дыстанцыйным навучанні

Дыстанцыйнае навучанне – гэта не звычайны метад выкладання, асабліва для кананічных ступеняў, але ўсё ж вельмі карысны сродак евангелізацыі і фармацыі, - галоўны пасыл новага ватыканскага дакумента.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Выйшла Інструкцыя Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі аб выкарыстанні дыстанцыйнага навучання ў касцёльных ВНУ. Дакумент з'яўляецца дадаткам да апостальскай канстытуцыі Veritatis gaudium і спасылаецца на сітуацыю, справакаваную пандэміяй.

У тэксце падкрэсліваецца, што кананічныя вучоныя ступені будуць прызнавацца праз наяўнасць і прамыя адносіны паміж выкладчыкамі і студэнтамі, студэнтамі адно з адным, выкарыстанне бібліятэк і толькі невялікую частку працэсу навучання ў інтэрнэце.

У той жа час Інструкцыя рэкамендуе касцёльным ВНУ пашырыць прапанову акадэмічнай падрыхтоўкі, каб уключыць у яе тых, “хто так ці інакш удзельнічае ў працы па евангелізацыі”. Гэта душпастырскія работнікі і законнікі, а таксама людзі, якія па розных прычынах не могуць удзельнічаць у акадэмічных курсах, хоць маюць жаданне ведаў і ўдзелу ў евангелізацыі.

У дапаможніку канкрэтна паказана, як дыстанцыйнае навучанне і інфармацыйныя тэхналогіі павінны быць уключаны ў розныя курсы і, перш за ўсё, у здабыццё навуковых ступеняў, у тым ліку характарыстыкі тэлематычных платформ і фінансавая падтрымка для тых, хто навучаецца дыстанцыйна.
 

03 жніўня 2021, 11:03