Vatican News
Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 

Ватыкан: ліпень без агульных аўдыенцый

На працягу бліжэйшага месяца ў Ватыкане не будуць праводзіцца агульныя аўдыенцыі, паведаміў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Згодна з паведамленнем Прэфектуры Папскага дома, агульныя аўдыенцыі будуць прыпынены на ўвесь ліпень у сувязі са звычайным летнім перапынкам і адновяцца ў сераду 4 жніўня. Святы Айцец працягне звяртацца да вернікаў на малітве Анёл Панскі”, - сказаў журналістам афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

Апошняя перад перыядам летняга адпачынку агульная аўдыенцыя прайшла 30 чэрвеня 2021 г. Падчас яе Папа прамовіў другую катэхезу з новага цыклу, прысвечанага Пасланню да Галатаў, на прыкладзе св. Паўла паказваючы, што праўда робіць сэрца чалавека свабодным.

У адрозненні ад сваіх папярэднікаў на Пасадзе св. Пятра, якія праводзілі адпачынак у папскіх загарадных рэзідэнцыях, Францішак аддае перавагу таму, каб заставацца летам у Ватыкане.
 

03 ліпеня 2021, 09:35