Кульбокас падчас сустрэчы Францішка з Прэзідэнтам Літвы Гінатасам Наўседай Кульбокас падчас сустрэчы Францішка з Прэзідэнтам Літвы Гінатасам Наўседай 

Прызначаны Апостальскі нунцый ва Украіне

Святы Айцец прызначыў мансеньёра Вісвальдаса Кульбокаса Апостальскім нунцыем ва Украіне, адначасова надаючы яму годнасць арцыбіскупа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

47-гадовы Кульбокас нарадзіўся ў літоўскай Клайпедзе. Стаў святаром у ліпені 1998 г. Належыць да дыяцэзіі Цяльшай. Мае дактарат па тэалогіі і ліцэнцыят па Кананічным праве. На дыпламатычную службу Апостальскай Сталіцы паступіў 1 ліпеня 2004 г. Працаваў у папскіх прадстаўніцтвах у Ліване, Нідэрландах, Расійскай Федэрацыі, у Секцыі па сувязях з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята і ў Кеніі. Валодае італьянскай, французскай, іспанскай, англійскай і рускай мовамі.

Ва Украіне амаль год не было Апостальскага нунцыя. Папярэдні папскі прадстаўнік, італьянскі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці 4 ліпеня 2020 г. атрымаў прызначэнне ў Вялікабрытанію.
 

15 чэрвеня 2021, 12:45