Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Міжнародная канферэнцыя па негатыўнай тэалогіі ў ХХІ стагоддзі

3-4 чэрвеня 2021 г. у Рыме будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя, прысвечаная негатыўнай (апафатычнай) тэалогіі. Форум арганізавалі Папская тэалагічная акадэмія і Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Негатыўная тэалогія ахарактарызавала падыход Айцоў Касцёла да дыялогу з філасофіяй і культурай эпохі. У святле вучэння папы Францішка гэты падыход можа прапанаваць каштоўныя ідэі для міжрэлігійнага і міждысцыплінарнага дыялогу, ставячы рэальнасць перш ідэі”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.

Юдэі, хрысціяне і мусульмане падзяляюць разуменне таго, што Бог неспазнавальны, а Яго дзеі нязведаныя. Гэта можа дапамагчы пераадолець фундаменталізм, пакінуўшы некранутым сэнс таямніцы, і садзейнічаць дыялогу, рэлігійнай свабодзе, цярпімасці і павазе.

Арганізатары форуму перакананыя, што негатыўная тэалогія можа прапанаваць карысную схему для пераадолення моўнай і эпістэмалагічнай закрытасці розных дысцыплін, робячы магчымай міждысцыплінарную працу.

Апафатычная (адмоўная ці негатыўная) тэалогія – гэта тэалагічны метад, які заключаецца ў спазнанні Бога праз разуменне таго, чым або якім Ён не з'яўляецца, напрыклад, “бязгрэшны", "бясконцы", "несмяротны”.
 

02 чэрвеня 2021, 11:59