Athletica Vaticana на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод малых краін Athletica Vaticana на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод малых краін 

Спартсмены Ватыкана ўпершыню на міжнародным турніры

Упершыню ў гісторыі спартыўная каманда Athletica Vaticana прыняла ўдзел у міжнародным турніры. У мінулыя выхадныя на чэмпіянаце Еўропы ў Сан-Марына спартсмены выступілі, на іх думку, "даволі добра".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У турніры прынялі ўдзел каля 170 спартсменаў з пятнаццаці еўрапейскіх краін, у тым ліку з Албаніі, Арменіі, Кіпра, Мальты і Косава. З прычыны пандэміі каронавіруса не змаглі прыехаць каманды Азербайджана, Босніі і Герцагавіны і Ісландыі.

Асабліва паспяховымі ватыканскія спартсмены былі ў бегу на 400 м, 3000 м і шведскай эстафеце ў мужчын, а таксама кіданні кап'я сярод жанчын. "Нашай галоўнай мэтай было стварэнне мастоў сяброўства", - заявілі прадстаўнікі Athletica Vaticana.

Адпраўляючы спартсменаў на чэмпіянат, папа Францішак адзначыў важнасць наяўнасці ў Ватыкане сваёй спартыўнай каманды, бо “Касцёл вельмі цэніць усё чалавечае”. Ён звярнуў увагу на прыгажосць спорту, важнасць захавання яго аматарскага вымярэння і неабходнасць каманднага духу.
 

09 чэрвеня 2021, 11:58