Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад правядзе вэбінары аб харчовай бяспецы

Апостальская Сталіца арганізуе шэраг вэбінараў у кантэксце падрыхтоўкі да Саміта ААН па харчовай бяспецы, які адбудзецца ў ліпені 2021 г. у Рыме.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Цыкл анлайн-сустрэч на тэму “Ежа для жыцця, харчовай справядлівасці, ежа для ўсіх” (Cibo Per La Vita, Giustizia Alimentare, Cibo Per Tutti), натхнёны энцыклікай Францішка Laudato si’. Яны пройдуць з 16 па 24 мая 2021 г., каб паказаць важнасць інтэгральнай экалогія для аднаўлення харчовых сістэм у будучыні, якая наступіць пасля пандэміі.

Арганізатары вэбінараў: Дзяржаўны сакратарыят, Пастаянная місія Святога Пасаду пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі (FAO), Міжнародным фондзе сельскагаспадарчага развіцця (IFAD) і Cусветнай харчовай праграме (WFP), Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Ватыканская камісія па сітуацыі, выкліканай пандэміяй COVID-19.

Форум прадэманструе як Касцёл і іншыя ўдзельнікі могуць спрыяць трансфармацыі харчовых сістэм у кірунку большага клопату аб супольным доме, выкаранення голаду, павагі да чалавечай годнасці і служэння агульнаму дабру.

Падчас вэбінару перавага будзе дадзена голасу жанчын, прадстаўнікоў карэнных народаў, людзей, якія жывуць у крызісных сітуацыях, дробных фермераў, каб навучыцца з іх досведу і традыцыйнай мудрасці, а таксама вынесці іх меркаванне на глабальны ўзровень.

Першая з трох анлайн-сустрэчы будзе прысвечана ролі жанчын у спрыянні інтэгральнаму развіццю, другая – працы, інавацыям і фінансам на службе харчовай бяспецы, трэцяя, якая будзе арганізавана Папскай акадэміяй сацыяльных навук – харчовым канфліктам і будучыні харчовых сістэм. У прыватнасці гаворка будзе ісці пра тое, якім чынам Касцёл можа дапамагчы ў вырашэнні праблемы голаду і харчовай няроўнасці ў свеце.

Галоўныя мэты канферэнцыі: слухаць і падтрымаць дыялог унутры і звонку Касцёла; злучыць найлепшыя сусветныя практыкі, якія садзейнічаюць устойлівым харчовым сістэмам; а таксама даць голас тым, хто звычайна яго пазбаўлены, каб натхніць дзеянні на карысць харчовай бяспекі.

13 мая 2021, 12:08