Ватыканскія музеі. Ілюстрацыйнае фота Ватыканскія музеі. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі музеі рыхтуюцца сустрэць наведвальнікаў

Ватыканскія музеі паведамілі аб гатоўнасці зноў адкрыць дзверы для наведвальнікаў з 3 мая 2021 г. Абавязковым будзе выкананне строгіх эпідэміялагічных нормаў бяспекі.

Доступ у музеі будзе ажыццяўляцца згодна з наступнымі крытэрыямі: абавязковае браніраванне білетаў, строгае прытрымліванне часу наведвання, наяўнасць медыцынскай маскі, захаванне бяспечнай дыстанцыі. Парушальнікам нормаў можа быць неадкладна прадпісана пакінуць тэрыторыю музеяў.

Для недапушчэння збірання вялікай колькасці людзей у экспазіцыйных залах, уваход у музеі будзе ажыццяўляцца кожныя 30 хвілін. Асобам з тэмпературай цела вышэй за 37,5 градусаў уваход будзе забаронены.

З пачатку пандэміі каронавіруса Ватыканскія музеі зачыняліся для ўжо тройчы: з 9 сакавіка па 1 чэрвеня 2020 г., з 6 лістапада 2020 г. па 1 лютага 2021 г. Апошні вымушаны перапынак пачаўся 15 сакавіка.
 

09 красавіка 2021, 11:43