Францішак у атрыуме Залы Паўла VI Францішак у атрыуме Залы Паўла VI 

Пантыфік пазнаёміўся з ходам вакцынацыі бедных у Ватыкане

2 красавіка 2021 г., у Вялікую пятніцу, папа Францішак наведаў атрыум ватыканскай Залы Паўла VI, дзе ідзе вакцынацыя бяздомных і людзей, якія апынуліся ў цяжкім становішчы.

Папа прывітаў медыкаў, пазнаёміўся з працэдурай падрыхтоўкі да вакцынацыі і паразмаўляў з тымі, хто яе праходзіць, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

На сённяшні дзень 800 з прыблізна 1200 людзей у патрэбе былі прышчэплены першай дозай.

Апостальскі элемазінарый, які займаецца каардынацыяй дабрачыннай кампаніі, лічыць, што “вакцынацыя стала сімвалам абмыцця ног бедным”. “Як Хрыстус, мы схіляемся да бедных і даём ім магчымасць абараніць жыццё, каб магло нарадзіцца і падтрымлівацца новае жыццё. Думаю, што гэты сімвал вельмі важны. Дзякую за гэты цуд вакцынацыі ў Вялікі тыдзень”, - адзначыў кардынал Конрад Краеўскі.
 

02 красавіка 2021, 11:33