Францішак падчас Via Crucis Францішак падчас Via Crucis 

Францішак узначаліў набажэнства Крыжовага шляху

Святы Айцец адмовіўся ад традыцыйнай спантаннай медытацыі на заканчэнне Крыжовага шляху, які, як і ў мінулым годзе, прайшоў на плошчы св. Пятра.

Францішак цёпла падзякаваў дзецям з умбрыйскай скаўцкай групы і з рымскай парафіі св. Угандыйскіх Мучанікаў, якія рыхтавалі разважанні да набажэнства. Падзяка Святога Айца была адрасавана і дзецям з дамоў сямейнага тыпу Mater Divini Amoris і Tetto Casal Fattoria, якія зрабілі ілюстрацыі, што суправаджалі асобныя станцыі Крыжовага шляху. Папа не забыўся і пра святароў і катэхетаў, якія дапамагалі дзецям у іх духоўнай творчасці.

Традыцыйна ўступныя тэксты і евангельскія ўрыўкі чытаў дыктар Ватыканскага радыё Арацыё Коклітэ. Набажэнства з Ватыкана трансліравалі тэлевізійныя каналы па ўсім свеце.

Крыжовы шлях у Ватыкане
03 красавіка 2021, 11:26