Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Bambino Gesù: даследаванне аб паходжанні ракавага працэсу

Навукоўцы ватыканскай педыятрычнай клінікі Bambino Gesù ў супрацоўніцтве з рымскім універсітэтам Tor Vergata і іншымі даследчымі цэнтрамі Еўропы і ЗША зрабілі важнае даследаванне аб паходжанні ракавага працэсу.

14 красавіка 2021 г. было абнародавала паведамленне шпіталя, у якім адзначаецца, што даследчыкі выявілі ўзаемасувязь дысбалансу паміж цыклінам D і бялком Амбра 1 і паскарэння фарміравання розных відаў пухлін.

Амбра 1 – гэта малекула, здольная кантраляваць жыццяздольнасць іншых малекул. Калі яна пашкоджана або яе колькасць у ракавых клетках нізкая, што адбываецца вельмі часта, узровень цыкліна D назапашваецца, клеткі пачынаюць дзяліцца хутчэй і запускаецца працэс з’яўлення ракававых мас.

Навуковае даследаванне, якое праводзілася цягам 25 гадоў, адкрывае шлях да спецыфічнага метаду тэрапіі, якая заключаецца ў запавольванні сістэмы самаабароны хворых клетак аж да іх поўнага самазнішчэння.

Высокая хуткасць дзялення ракавых клетак утварае шэраг памылак у іх ДНК, якія паступова карэкціруюцца сістэмай энзімаў, прысутных ва ўсіх клетках чалавечага цела, што дазваляе ім выжываць і множыцца. Але, калі працэс карэкцыі запаволіць, у хворых клетках будзе назапашвацца столькі дэфектаў, што яны пачнуць самазнішчацца. Тэрапія была паспяхова выпрабавана на клеткавых і жывёльных мадэлях.

Розніца ўзроўню цыкліна D і Амбра 1 была адзначана асабліва ў ракавых пухлінах лёгкіх, у саркомах. У цяперашні час у гэтым напрамку вывучаюцца меланома і медулабластома.
 

15 красавіка 2021, 12:28