Сястрв Алесандрв Смэрылі, салезіянка Сястрв Алесандрв Смэрылі, салезіянка  

Папскае прызначэнне: жанчына ў кіраўніцтве дыкастэрыі

Святы Айцец прызначыў сястру Алесандру Смэрылі падсакратаром Дэпартаменту веры і развіцця ў Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Алесандра Смэрылі нарадзілася 14 лістапада 1974 г. у Васто, у італьянскім рэгіёне Абруца. У 1997 г. уступіла ў Кангрэгацыю дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў. Абараніла два дактараты па палітычнай эканоміцы, на эканамічным факультэце Універсітэта La Sapienza ў Рыме і ў Школе эканомікі Універсітэта Усходняй Англіі ў Норвічы. У цяперашні час яна з'яўляецца дарадцам Дзяржавы Ватыкан і кансультантам Сінода Біскупаў, выкладае палітычную эканоміку на Папскім факультэце педагагічных навук Auxilium у Рыме.

Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека была заснаваная Францішкам 31 жніўня 2016 г. шляхам зліцця чатырох Папскіх рад: Iustitia et Pax, Cor Unum, пастырства эмігрантаў і падарожнікаў і пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, скасаваных 1 студзеня 2017 г. Дыкастэрыя сведчыць дапамогу мігрантам, абяздоленым, хворым і адкінутым, ахвярам узброеных канфліктаў і стыхійных бедстваў, зняволеным, беспрацоўным і ахвярам любых форм рабства і катаванняў.
 

25 сакавіка 2021, 11:13