2019-03-29-celebrazione-penitenziale-1553876930273.JPG

Пэнітэнцыярый пра актуальнасць хрысціянскіх пакаянных практык

Вялікі пост – гэта час пакаяння, але таксама ўдзел у канчатковай перамозе Хрыста над злом. Толькі яна можа даць радасць і збаўленне чалавецтву, спакутаванаму ад пандэміі, - заўважыў кардынал Маўра П’ячэнца.

Вялікі пэнітэнцыярый скіраваў спецыяльны ліст, прысвечаны хрысціянскаму пакаянню. Ён заўважыў, што ў кантэксце пандэміі грамадзяне вымушаны абмяжоўваюць асабістую свабоду, ахвяраваць сваім “ладам жыцця”, прыняўшы неабходныя гігіенічна-санітарныя меры, застаючыся паслухмянымі распараджэнням уладаў, нават, калі яны не даюць магчымасці прыняць сакрамэнт хворых асобе, якая знаходзіцца ў шпіталі.

У перыяд Вялікага посту таксама і Касцёл заклікае вернікаў да добраахвотных абмежаванняў, якія дапамагаюць перамагчы дух зла. Але гаворка тут ідзе пра перамогу, “непараўнальна больш важную для жыцця чалавека, бо тычыцца не толькі зямной каштоўнасці цялеснага здароўя”, але “вечнага збаўлення і душы і цела”.

Гаворачы пра сэнс хрысціянскага пакаяння, кардынал П’ячэнца заўважыў, што ён заключаецца ў жаданні верніка адказаць на любоў, якой Хрыстус перамог зло на крыжы і “абнавіў сусвет, сапсаваны грахом”. Пакаянне – гэта дар жыцця для Пана, згода пакутаваць разам з Ім, каб такім чынам удзельнічаць у Новым жыцці Хрыста.

Вялікі пэнітэнцыярый нагадаў, што актуальнымі духоўнымі практыкамі ў гэтым кантэксце з’яўляюцца: рахунак сумлення; аднаўленне адносін з Богам, сабой і братамі праз малітву, пост і міласціна; велікапосныя пастановы; разважанне над Крыжовым шляхам; малітва пакаяннымі псальмамі; літаніі да святых; навэнны; сузіранне Хрыста, Укрыжаванага і Уваскрослага, падчас цэлебрацый і эўхарыстычная адарацыя; малітва да Маці Божай Балеснай.
 

18 лютага 2021, 15:16