Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папская радыёстанцыя запускае паўнавартаснае інтэрнэт-радыё

У пятніцу, 12 лютага 2021 г., у сваё 90-годдзе, Ватыканскае радыё запускае паўнавартаснае інтэрнэт-радыё. Стартуюць італьянскі, нямецкі, французскі, англійскі, іспанскі, партугальскі і армянскі каналы.

На працягу года будзе створана яшчэ амаль 30 моўных каналаў, якія можна будзе слухаць як на сайце Ватыканскага радыё, які развіваецца адначасова з Vatican News, так і ў аплеце Radio Vaticana для смартфонаў. Апрача навін, у праграме будзе шмат музыкі і літургія на лацінскай мове. Ватыканскае радыё заўсёды “размаўляла” на многіх мовах, але асобных моўных каналаў не было.

Цяпер трансляцыя адбываецца праз спадарожнік, DAB +, лічбавыя радыёканалы, інтэрнэт і, вядома, кароткія хвалі.

“Радыё – сродак, які з цягам часу здолеў змяніцца, не страціўшы пры гэтым сваёй каштоўнасці і прывабнасці”, - заўважыў Паола Руфіні, прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі. Радыё валодае “цудоўнай якасцю размаўляць з сэрцам", дадаў ён.

Толькі адно СМІ Святога Пасаду старэйшае за Ватыканскае радыё: газета L’Osservatore Romano была заснавана ў 1861 г. У ліпені яна будзе адзначаць 160-гадовы юбілей. Самым маладым з’яўляецца інтэрнэт-рэсурс vatican.va, які існуе 25 гадоў.
 

10 лютага 2021, 12:21