Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У бліжэйшы час ватыканскіх работнікаў прышчэпяць ад COVID-19

Кампанія па вакцынацыі супраць COVID-19 у межах Дзяржавы Ватыкан пачнецца ў бліжэйшы час, паведаміла Упраўленне аховы здароўя і гігіены.

Дастатковая для забеспячэння патрэб Апостальскай Сталіцы і Ватыкана колькасць вакцын паступіць на наступным тыдні. Для іх захоўвання быў набыты халадзільнік з ультранізкай тэмпературай.

Увядзенне вакцыны павінна пачацца ў другой палове студзеня. Першымі прышчэпяць тых, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі. Прыярытэт будзе аддадзены персаналу сфер аховы здароўя і грамадскай бяспекі, пажылым людзям і супрацоўнікам, якія сцісла кантактуюць з насельніцтвам.

Вакцынацыя будзе праводзіцца ў атрыуме Залы Паўла VI кваліфікаваным медыцынскім і медсястрынскім персаналам Упраўлення аховы здароўя і гігіены Ватыкана, у адпаведнасці з рэкамендацыямі па ахове здароўя падчас пандэміі.

Ватыкан абраў вакцыну, распрацаваную кампаніяй Pfizer. Кіраўніцтва сферы аховы здароўя патлумачыла выбар тым, што гэта адзіная на сённяшні дзень вакцына, якая знаходзіцца на этапе зацвярджэння еўрапейскімі і амерыканскімі органамі аховы здароўя. Не выключана магчымасць выкарыстання ў далейшым іншых вакцын.
 

03 студзеня 2021, 12:27