Кіраўнік Bambino Gesù Марыэла Энак Кіраўнік Bambino Gesù Марыэла Энак 

Святы Пасад: працягнуты паўнамоцтвы дырэктара Bambino Gesù

Кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін, на падставе паўнамоцтваў нададзеных яму Пантыфікам, працягнуў мандат Марыэлы Энак на пасадзе дырэктара шпіталя Bambino Gesù на наступныя тры гады.

77-гадовая Марыэла Энак узначаліла ватыканскую педыятрычную клініку ў 2015 г. У 2017 г. яна была пацверджана на пасадзе. Цяпер яна будзе кіраваць шпіталём да 2023 г.

Шпіталь Bambino Gesù быў заснаваны ў 1869 г. для лячэння бедных дзяцей у Рыме. Гэта была першая дзіцячая клініка ў Італіі. У 1924 г. яна была перададзена пад кіраванне Святога Пасаду і ў цяперашні час знаходзіцца пад асабістым патранатам Папы. Бальніца з’яўляецца вядучай педыятрычнай установай Італіі і адным з лепшых цэнтраў дзіцячай транспланталогіі ў Еўропе.
 

11 студзеня 2021, 14:10