Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Vatican News пачаў выходзіць і на іўрыце

Інфармацыйны партал Апостальскай Сталіцы Vatican News цяпер працуе на 36 мовах свету. 17 снежня 2020 г. з’явілася версія сайта на сучаснай яўрэйскай мове – іўрыце.

Ініцыятыва была здзейснена ў супрацоўніцтве паміж Дыкастэрыя па камунікацыі Святога Пасаду і Лацінскім Патрыярхатам Іерусаліма.

Гаворка ідзе “не проста пра адну з мноства моваў”: іўрыт “мае сімвалічную важнасць для хрысціян, бо з’яўляецца адной з моваў, што знаходзіцца ля вытокаў Касцёла”. “Разам з грэчаскай і арамейскай – гэта мова Святога Пісання”. Вядома, “матэрыялы будуць выходзіць на сучаснай яўрэйскай мове”, але яна “непасрэдна звязана з мовай патрыярхаў, прарокаў і каралёў старажытных часоў, а таксама яўрэйскага народу эпохі Езуса”, - заўважыў у спецыяльным пасланні арцыбіскуп П’ербатыста Піцабала, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма.

Іерарх падкрэсліў, што Францішак неаднойчы звяртаўся да народаў Святой Зямлі і іх лідараў з заклікам да вырашэння рэгіянальных канфліктаў і аб’яднання высілкаў, каб паўстаць на шлях міру, справядлівасці і росквіту. “У сувязі з гэтым важны з’яўляецца той факт, што заклік да міру і прабачэння загучыць таксама і на яўрэйскай мове”, - дадаў ён.

Іўрыт з’яўляецца сярод моваў ватыканскіх СМІ не ў першы раз. У кастрычніку 2010 г., з нагоды Надзвычайнай асамблеі Сінода Біскупаў па Блізкім Усходзе, ён быў уключаны ў лік моваў вэб-сайта Ватыканскага радыё, які праіснаваў да 2017 г.
 

19 снежня 2020, 11:52