Пошук

Vatican News
Сайт, прысвечаны энцыкліцы Францішка Fratelli tutti Сайт, прысвечаны энцыкліцы Францішка Fratelli tutti 

Святы Пасад запусціў сайт, прысвечаны энцыкліцы Fratelli tutti

Ватыканскія Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Дыкастэрыя па камунікацыі стварылі адмысловы сайт, прысвечаны энцыкліцы Францішка Fratelli tutti.

Мэтай ініцыятывы з’яўляецца распаўсюджванне паслання аб братэрстве і сяброўстве, змешчанае ў папскім дакуменце, паглыбленне і адлюстраванне ўсіх вымярэнняў тэксту і вучэння Святога Айца на гэтую тэму.

У сайта www.fratellitutti.va ёсць італьянская, іспанская і англійская версіі. Тут змешчаны таксама матэрыялы на іншых мовах: французскай, партугальскай, арабскай і кітайскай.

У першым раздзеле, азагалоўленым Fratelli tutti, знаходзіцца агульнае ўвядзенне ў энцыкліку, у другім – Энцыкліка – можна спампаваць сам тэкст дакумента на розных мовах і паглядзець відэа з прэс-канферэнцыі, на якой ён быў прэзентаваны. У раздзеле Разважанні змешчаны каментарыі прадстаўнікоў Святога Пасаду, мясцовых Касцёлаў, міжнародных і рэлігійных арганізацый, экспертаў. У раздзеле Навіны – артыкулы, відэа і інтэрв’ю журналістаў на тэму Fratelli tutti, а таксама апошнія навіны з сайта Vatican News. Нарэшце, у раздзеле Рэсурсы сабрана інфаграфіка і іншыя матэрыялы.

Рыхтуюцца версіі сайта на іншых мовах, а таксама спецыяльная “пляцоўка” для прэзентацыі ініцыятыў мясцовых Касцёлаў, арганізацый, асацыяцый і супольнасцей, якія рэалізуюць пасланне энцыклікі.
 

03 снежня 2020, 12:52