Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Афіцыйная праграма святочных цэлебрацый з удзелам Папы

10 снежня 2020 г. у Ватыкане была абнародавала праграма літургічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца, якія адбудуцца ў перыяд Божага Нараджэння.

Паведамляецца, што ўсе набажэнствы будуць адбывацца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра з захаваннем мер бяспекі, абумоўленых надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. У іх прыме ўдзел абмежаваная колькасць людзей.

У сувязі з тым, што на тэрыторыі Італіі пасля 22.00 дзейнічае каменданцкая гадзіна, сёлетняя Вігілійная св. Імша ў ноч Божага Нараджэння будзе праходзіць раней чым звычайна. Пантыфік пачне яе цэлебраваць 24 снежня ў 19.30. На наступны дзень, 25 снежня, Францішак скіруе сваё пасланне і ўдзеліць урачыстае благаслаўленне “Urbi et Orbi”.

Вечарам 31 снежня Святы Айцец узначаліць святочныя Нешпары з падзякай за пражыты год, а 1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі і 54-ы Сусветны дзень міру, ён будзе цэлебраваць св. Імшу. Урачыстую літургію Пантыфік узначаліць таксама 6 студзеня з нагоды ўрачыстасці Аб’яўлення Пана.

 

11 снежня 2020, 08:54