Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Швейцарская гвардыя: чатыры выпадкі каронавіруса

У чатырох папскіх гвардзейцаў былі выяўлены сімптомы каронавіруснай інфекцыі. Яны знаходзяцца ў ізаляцыі, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Матэа Бруні зазначыў, што цяпер адбываецца неабходная праверка ўсіх, хто знаходзіўся ў кантакце з хворымі гвардзейцамі. Ён заўважыў, што згодна з распараджэннямі Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, прынятымі на мінулым тыдні, усе служачыя Швейцарскай гвардыі, незалежна ад таго, ці знаходзяцца яны пры выкананні сваіх абавязкаў ці не, носяць медыцынскія маскі, як на адкрытым паветры так і ў памяшканнях, а таксама захоўваюць усе неабходныя меры бяспекі.

Кіраўнік Залы Друку нагадаў, што чатыры ўзгаданыя выпадкі захворванняў на каронавірус, дадаюцца да трох іншых, якія былі выяўлены сярод рэзідэнтаў і грамадзян Дзяржавы Ватыкан. Усе яны маюць лёгкія сімптомы і ў адносінах да іх былі прыняты ўсе неабходныя медыка-санітарныя меры.
 

12 кастрычніка 2020, 15:23