Пошук

Vatican News
Біскуп Марчэла Сэмерара з Папам Біскуп Марчэла Сэмерара з Папам 

Новы прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі

Папа прызначыў новым прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі італьянскага біскупа Марчэла Сэмерара. Ён змяніў на пасадзе кардынала Джавані Анджэла Бэчу, які сышоў у адстаўку 24 верасня 2020 г.

Новаму кіраўніку дыкастэрыі ў снежні споўніцца 73 гады, ён родам з Апуліі. З 1971 г. з’яўляецца святаром, а з 1998 г. – біскупам. Да гэтага часу быў пастырам дыяцэзіі Альбана і сакратаром Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Сэмерара скончыў Папскі латэранскі ўніверсітэт у Рыме, дзе атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі. Выкладаў у Апулійскім тэалагічным інстытуце. Апублікаваў некалькі кніг на тэму эклезіялогіі і духоўнасці. Удзельнічаў у некалькіх Сінодах Біскупаў, у тым ліку ў якасці Спецыяльнага сакратара. З 2013 г. працаваў Сакратаром Рады кардыналаў пры Пантыфіку.

Кангрэгацыя па справах кананізацыі была ўтворана 8 мая 1969 г. Апостальскай канстытуцыяй Sacra Rituum Congregatio Паўла VI. Да гэтага часу некалькі стагоддзяў пытаннямі кананізацыі займалася Кангрэгацыя Абрадаў.
 

15 кастрычніка 2020, 13:01