Пошук

Vatican News
Кардынал П'етра Паралін з экспертамі Moneyval у Ватыкане Кардынал П'етра Паралін з экспертамі Moneyval у Ватыкане  (Vatican Media)

Фінансавыя эксперты Савета Еўропы завяршылі візіт у Ватыкан

13 кастрычніка 2020 г. завяршыўся візіт у Ватыкан інспектараў Moneyval – Камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мер барацьбы з адмываннем грошай.

Сустрэчы ў рамках пятага раўнду экспертызы праходзілі ў канструктыўнай атмасферы супрацоўніцтва. Гаворка ідзе пра чарговы важны крок па ацэнцы эфектыўнасці мер па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызма.

Дадзены этап завершыцца прыняццем Справаздачы аб узаемнай ацэнцы на пленарным пасяджэнні, запланаваным на вясну 2021 г., у адпаведнасці з унутранымі працэдурамі Савета Еўропы. Кіраўніцтва Дзяржавы Ватыкан выказвае шчырую і глыбокую ўдзячнасць групе спецыялістаў і членаў Сакратарыяту камітэта Moneyval, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

 

14 кастрычніка 2020, 08:38