Пошук

Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін 

Святы Пасад займаецца справай арцыбіскупа Кандрусевіча

Святы Пасад умяшаўся ў справу арцыбіскупа Тадэвуш Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь і анулявалі пашпарт, - пацвердзіў 14 верасня 2020 г. кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі дадаў, што гэтаму таксама спрыяў візіт у Мінск Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, хоць яго дакладныя вынікі яшчэ не вядомыя.

“У любым выпадку мы настойваем на тым, каб біскуп мог вярнуцца ў сваю дыяцэзію і працягваць кіраваць сваёй паствай”, - адзначыў іерарх. У той жа час ён дадаў, што Касцёл заўсёды павінен быць “стымулам дыялогу, згоды і міру”.

Падчас сустрэч з арцыбіскупам Галахерам прадстаўнікі ўлад аднавілі запрашэнне Пантыфіку прыехаць у Беларусь. “Беларусь заўсёды праяўляла вялікую цікавасць да візіту Папы”, - падкрэсліў кардынал Паралін. Аднак гэтыя планы не былі канкрэтызаваны, а зараз пандэмія COVID-19 “заблакіравала ўсё”, невядома, як доўга. “Думаю, што гэта адзін з візітаў, які Папа будзе разглядаць”, - адзначыў Дзяржсакратар Яго Святасці.
 

15 верасня 2020, 10:33