Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кангрэгацыя Веравучэння аб ахове жыцця ў тэрмінальнай фазе

“Samaritanus bonus” (Добры Самаранін) – ліст Кангрэгацыі Веравучэння пад такой назвай будзе прадстаўлены 22 верасня 2020 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Дакумент прысвечаны тэме лячэння людзей у крытычнай і тэрмінальнай фазе жыцця. У ім гаворка пойдзе пра недапушчальнасць эўтаназіі і дапамогі ў суіцыдальнай смерці, пра важнасць паліятыўнай тэрапіі, падтрымкі медыцынскіх работнікаў і членаў сем’яў смяротна хворых людзей.

Ліст прадставяць: прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, кардынал Луіс Ладарыя Фэрэр; сакратар гэтай дыкастэрыі, арцыбіскуп Джакама Марандзі; падсакратар Дыкастэрыі па справах свецкіх сям’і і жыцця, прафесар Габрыэла Гамбіна і член Папскай акадэміі жыцця, прафесар Адрыяна Пэсіна.
 

19 верасня 2020, 12:17