Марыё Драгі Марыё Драгі  

Былы старшыня ЕЦБ стаў членам Папскай акадэміі сацыяльных навук

10 ліпеня 2020 г. Францішак прызначыў трох новых членаў Папскай акадэміі сацыяльных навук. Сярод іх вядомы эканаміст з Італіі і ўніверсітэцкія выкладчыкі з Чылі і Нігерыі.

Членам Папскай акадэміі стаў Марыё Драгі, былы старшыня Банка Італіі (2005-2011) і Еўрапейскага цэнтральнага банка (2011-2019). У якасці прадстаўніка Італіі Драгі ўваходзіў у склад савета выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка (1984-1990).

Яшчэ адным членам Папскай акадэміі сацыяльных навук стаў чылійскі сацыёлаг, прафесар Пэдра Марандэ Курт, эксперт у сацыялогіі культуры і рэлігіі, сацыялогіі сям’і. Аўтар шматлікіх артыкулаў аб культурнай тоеснасці народаў Лацінскай Амерыкі.

Новым папскім акадэмікам стала нігерыянка Какурнэ Адэтакунда Агбантаен Эгафона, даследчыца гісторыі, антрапалогіі і сацыялогіі з досведам працы ў структурах ААН у галіне спрыяння ўстойліваму развіццю. Спецыялізуецца на пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі ў Нігерыі.
 

10 ліпеня 2020, 13:17